Перайсці да зместу

Беларуская міфалогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карціна беларускага мастака Рамана Плавінскага на тэму беларускай міфалогіі

Беларуская міфалогія — сістэма міфаў і ўяўленняў пра навакольны свет. З’яўляецца адной са славянскіх міфалогій і — шырэй — адной з індаеўрапейскіх. Уключае:

З вывучэннем беларускай міфалогі звязаны шэраг праблем.

У апошні час беларуская міфалогія прыцягвае да сябе ўсё больш увагі — роўна як беларуская культура, беларуская гісторыя. З’яляюцца літаратурныя творы, натхнёныя народнымі павер’ямі («Жаўнер і вужалка» Алега Грушэцкага, «Я, Сямён і барабашка» і інш).

Дзяўчына, якая была вымушана выйсці замуж за Вужынага Караля. Асколкі гэтага старажытнага міфа захаваліся ў беларускіх і літоўскіх народных казках. Карціна беларускага мастака.

Можна вылучыць наступныя крыніцы:

  • Пісьмовыя дакументы (летапісы, «словы», павучэнні супраць язычніцтва).
  • Вусныя народныя творы: песні, легенды, казкі, замовы, балады, загадкі.
  • Народныя павер’і аб духах, аб ўладкаванні сусвету.
  • Археалагічны матэрыял (ідалы, язычніцкія амулеты).
  • Народныя вышыўкі (стылізаваныя выявы Сусветнага Дрэва, жаночых фігур, старажытныя сімвалы жывёл, багацця, ураджаю).
  • Народная архітэктура. Выявы Сонца, змяі, вады, агню на ліштвах у старых сялянскіх хатах.
  • Прадметы сялянскага побыту. Выявы Сонца на драўляных коўшыках, прасніцах.

Пісьмовыя дакументы

[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднявечныя дакументы («Аповесць мінулых часоў», «Слова пра паход Ігаравы», «Радзівілаўскі летапіс», павучэнні супраць язычніцтва) напісаны хрысціянамі. Язычніцкую міфалогію яны апісваюць вельмі коратка і пераважна з негатыўнага боку. Ад саміх язычнікаў не дайшло ніякіх пісьмовых звестак, таму што славяне не мелі пісьмовасці да прыходу хрысціянства.

Вусная народная творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Народныя легенды, песні, казкі ў Беларусі пачалі запісваць толькі ў ХІХ-ХХ стагоддзях. Сярод найболей выбітных этнографаў і фалькларыстаў: У. Дабравольскі, А. Кіркор, П. Шпілеўскі, В. О. Невяровіч, А. К. Сержпутоўскі, Е. Раманаў, М. Я. Нікіфароўскі, П. Шэйн, П. Дземідовіч, К. П. Тышкевіч, Я. Баршчэўскі і інш.

Народныя павер’і

[правіць | правіць зыходнік]

Народныя вераванні ў духаў (лясун, багнік, пушчавік, мара, балотнік, стрыга і інш) маюць язычніцкае паходжанне. Таксама паводзіны і функцыі многіх багоў перанялі на сябе хрысціянскія святыя: святы Юр’я — функцыі Ярылы, Параскева Пятніца — функцы Мокашы, святы Ілля — функцыі Пяруна, а святыя Мікола, Улас і Сцяпан — функцыі Вялеса.

Археалагічны матэрыял

[правіць | правіць зыходнік]

Можна вылучыць:

Шклоўскі ідал
Буцькоўскі ідал (вёска Буцькі, Пружанскі раён). У хрысціянскі час на ім быў высечаны крыж
  • Язычніцкія ідалы (фігуркі багоў, духаў, свяшчэнных жывёл). Шэраг ідалаў адносіцца да Сярэднявечча (слонімскі ідал, шклоўскі, грабавецкі, даўгінаўскі) і мог належыць славянам ці балтам. Некаторыя каменныя крыжы сёння ўшаноўваюцца ў вёсках як хрысціянскія, але маюць чалавекападобную форму і раней былі язычніцкімі ідаламі. У Лельчыцкім раёне такія крыжы завуцца «каменныя дзевачкі» (адсюль здагадка, што калісьці яны былі звязаны з нейкім жаночым боствам).
  • Рэшткі язычніцкіх капішчаў (Мінскае капішча, капішча ў Верхаўлянах, Ходасавіцкае свяцілішча і інш).
  • Амулеты, якія насілі на шыі: фігуркі коней з салярнымі арнаментамі або фігуркі сякеры, якая была звязаны з культам Пяруна.
  • Прадметы побыту з язычніцкімі арнаментамі, пераважна салярнымі (грабенчыкі, кераміка).

Язычніцкія багі старажытных народаў Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

У Старажытнасці і Раннім Сярэднявеччы амаль усю Беларусь (акрамя Палесся) насялялі балты. Назвы тапанімікі (Дзявочыя горы, Мар’іна Горка), назва «перкуна кулька», якую давалі першабытным каменным сякерам у некаторых мясцінах Беларусі, — сведчыць, што ў балцкі час тут шанаваліся багі Дзіевас, Маря, Пяркунас.

Увогуле сярод балцкіх багоў вядомыя Аўстра (багіня ранішняй зоркі), Лайма (багіня лёсу), Саўле (багіня сонца), Велс (бог хатняй жывёлы, багацця), Ашвьяняй (багі-блізняты, якія кіравалі калясніцай сонца), Вітаўтус (бог коней), Жаміта (багіня зямлі), Вакарэ (багіня вячэрняй зоркі) і інш. Усе яны маглі шанавацца старажытнымі балтамі Беларусі.

Са славянскімі багамі ўсё болей складана. Па крыніцах вядомы шэраг багоў усходніх славян (Вялес, Пярун, Мокаш, Стрыбог, Дажбог, Сварог, Ярыла, Пераплут і інш) і заходніх (Белбог, Чарнабог, Яравіт, Святавіт, Ругевіт, Трыглаў, Провэ і інш). Але невядома дакладна, якіх багоў канкрэтна шанавалі на тэрыторыі Беларусі.

Паводле Зміцера Скварчэўскага, у Беларусі засталіся сляды (тапаніміка, паданні, назвах святаў) толькі двух славянскіх багоў — Вялеса і Пяруна, а яшчэ, магчыма, Ярылы. Назвы Мокашава балота, Мокіш могуць быць слядамі культа багіні Мокаш. Акрамя таго, у замовах, прыказках, легендах, павер’ях засталося шмат персанажаў, якім маглі адпавядаць язычніцкія багі: Зара-Зараніца, Маці-Зямля, увасабленні Сонца, Месяца, багіня Доля (або Тры Долі). Але невядома, як звалі гэтых персанажаў у язычніцкі час, як выглядаў іх культ.

Бог хатняй жывёлы, палявання, багацця. Таксама бог смерці, замагільнай краіны, бог зімы. Пасля прыходу хрысціянства яго функцыі перанялі: святы Мікола (як верылі ў народзе, ён даглядае коней), святы Юр’я (які ахоўвае кароў), святы Сцяпан, святы Улас і іншыя. У Беларусі Вялес быў звязаны з культам камянёў. Ёсць меркаванне, што яму даўней былі прысвечаны камяні, сёння вядомыя пад назвамі Вол, Валы, Быкі, шматлікія Чортавы камяні, Сцёп-камень, магчыма, Камень-кравец і інш[1].

Бог маланак і грому, ахоўнік князя і дружыны. Роднасці такім індаеўрапейскім багам, як індыйскі Парджанья, хецкі Пірва. У Пракопія Кесарыйскага (6 ст.) згадваецца як вярхоўны бог славян[2]. Узначальвае Кіеўскі пантэон, які князь Уладзімір пабудаваў у 980 годзе. Пасля прыходу хрысціянства яго рысы і функцыі пераняў святы Ілля-прарок. Як верылі ў народзе, ён рухаўся па небе на калясніцы і кідаў стрэлы-маланкі, каб біць імі чарцей[3]. Слова «пярун» досей існуе ў беларускай мове як сінонім маланкі. Знаходзячы каменныя сякеры, зробленыя першабытнымі людзьмі, сяляне лічылі іх стрэламі Пяруна, якія той кідае на зямлю ў выглядзе маланак. Іх выкарыстоўвалі ў народнай магіі.

Як багі-грамабоі іншых індаеўрапейскіх народаў, Пярун выступае як змагар са змеем. У паданні пра Змееў камень ён забівае цмока, пасля чаго пачынаюцца жудасныя дажджы, якія пагражаюць затапіць увесь свет. Гэта пераклікаецца з індыйскім міфам пра бога-грамабоя Інду і яго ворага — змею Врытру, які трымае ў палоне воды, выклікаючы засуху. Калі ж Індра забівае яго, воды вызваляюцца, і пачынаюцца дажджы.

Багіня, вобраз якой навукоўцы звязваюць з ткацтвам, жаночымі рамёствамі ў цэлым, а таксама з ураджаем. Невядома, ці ўшаноўвалася яна на тэрыторыі Беларусі. Адзінкавыя прыклады тапанімікі (Мокашава балота, Мокіш) Зміцер Скварчэўскі лічыць недастатковай аргументацыяй[4]. В. В. Іванаў і У. Н. Тапароў лічылі, што Макош была жонкай бога Пяруна, якую той ратаваў ад Змея[5]. Пасля прыходу хрысціянства функцыі Мокашы пераняла святая Параскева Пятніца, якая таксама ахоўвала жанчын, што займаюцца прадзеннем і ткацтвам[6].

Доля (тры Долі)

[правіць | правіць зыходнік]

Багіня Доля не згадваецца ў пісьмовых крыніцах, але сляды яе культа шырока прадстаўлены ў вуснай творчасці, перадусім у замовах. Часта выступае не як адзіная асоба, а ў выглядзе трыяды жаночых персанажаў («тры дзявіцы», «тры панны», «тры Дзевы Марыі»).

  • «На сінім моры дуб зялёны, сядзіць тры дзявіцы. Адна віна варыць, другая ўрок знімая, a трэцяя на сіня мора адпраўляя…».
  • « На моры, на акіяне стаіць дуб, пад тым дубам тры дзявіцы. То ж не дзявіцы — родныя сястрыцы…»
  • «…пайду на сіняе мора. На сустрэчу мне тры родных сястрыцы: першая Мар’я, другая Дар’я, трэцяя Варвара».
  • «…пайду я ў чыстае поле. Там сустрэну тры дзевіцы-красавіцы. Яны ідуць, залатыя замкі нясуць, — сярэбраныя ключы нясуць…»[7].

Як заўважае Зміцер Скварчэўскі, яны аналагічныя такім багіням, як скандынаўскія норны (якія таксама сядзяць пад дрэвам і ткуць — у дадзеным выпадку нітку жыцця кожнага чалавека), грэчаскія мойры, рымскія паркі, літоўскай багіні Даля.

Магчыма, у кожнай з трох Доляў было сваё імя. Імаверныя функцыі багінь: вызначэнне лёсу чалавека, лекаванне ад хваробаў[8].

Персаніфікацыі Сонца, Месяца, Зорак

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сонца. У Кіеве ў 980 г. стаяў ідал Дажбога — як мяркуецца, бога Сонца. Але ў Беларусі не знойдзена ніводнай згадкі пра гэтага бога. Таму невядома, якое боства адказвала за Сонца ў беларускіх славян. Балтам жа была характэрна Саўле — сонечная багіня. У беларускіх калядных песнях Сонца — жанчына і з’яўляецца жонкай Месяца, а зоркі — іх дзеці. У казках Сонца — мужчынскі вобраз. У казках «Залатое пяро», «Тром-Сын Бязыменны» герой прыходзіць у палац, дзе жыве само Сонца, і тое адкрывае яму таемныя веды. Там жа высвятляецца, што Сонца кахае марскую дзяўчыну (у розных казках яе завуць Настасея-Прыгажуня, Дзеўка-Паланянка), якая плавае на лодцы па моры.
  • Месяц. У калядных песнях Месяц апісваецца як муж Сонца, «бацька» нябеснай сям’і.
"
Яснае сонца — то жонка яго,
Ясны месяц — то сам гаспадар,
Што дробныя звёзды — то дзеткі яго,
Што цёмная хмарка — то жыта яго…

[9].

"

Літоўцам характэрны міф, дзе Месяц (Mėnuo) і Сонца (Saulė) — муж і жонка. Але аднойчы Месяц закахаўся ў ранішнюю зорку (Aušrinė), за што бог Пяркунас пакараў яго: з таго часу Месяц расце і змяньшаецца. У старажытных беларусаў, відаць, быў падобны міф. Яго рэха ёсць у народных песнях:

"
Ходзіць, паходзіць месяц па небу,
Кліча ж, пакліча зару з сабою:
– Хадзем жа, зара, гдзе ж госпад жыве…

[10].

"

Гэты міф, магчыма, народжаны рэальнай астранамічнай з’явай: раніцай ці вечарам, калі Сонца або яшчэ не ўзыйшло, або заходзіць, адбываецца збліжэнне на небе Месяца і ранішняй (ці вячэрняй) зары. Месяц мог быць адным з найболей старажытных багоў. У адной замове сказана, нібы ён існаваў у самым пачатку свету: «…як начынаўся свет, было на свеці тры царыкі: первы царык — зялёны дуб у полі, другі царык — белы камень на моры, трэці царык — шырокі месяц на небі»[7].

  • Зара-Зараніца. Згадваецца ў народных замовах, дзе лекуе ад хвароб, ратуе ад злых чараўнікоў: «Зара-зараніца, божжа памашніца, і Прачыстая маці, памажы памагаці…» (пачатак замовы ад зубнога болю)[7]. Магчыма, да прыходу хрысціянства была багіняй.

Спрэчныя багі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ярыла. Гэты персанаж не згадваецца ні ў якіх сярэднявечных крыніцах, але шырока фігуруе ў народных песнях і веснавых святах 18-19 стагоддзяў. У. Тапароў і Вяч. Іванаў лічылі, што гэты персанаж — рэха старажытнага бога вясны, прыроды і ўрадлівасці. З іншага боку ёсць думка, што гэта проста позні фальклорны вобраз. У Беларусі часта змешваўся з вобразам святога Юр’я, які, як і Ярыла, адказваў за вясну, цеплыню, а таксама даглядаў кароў і кіраваў ваўкамі. У народных песнях згадваецца як Юр’я, Юрыла…
"
Падай, Юрыла, ключы і замкі
Адамкнуці красну вясну,
Красну вясну, цёпла лецейка,
Цёпла лецейка, спела жыцейка!

[11].

"
  • Спарыш — персанаж, звязаны з добрым ураджаем. Павел Шэйн лічыў яго язычніцкім богам, аналагічным балцкаму Юмісу, аднак Д. Краўчанка з гэтым не згодны. «Спарышам» у Беларусі звалі падвоены каласок ці падвоенае зерне. Нейкі персанаж з імем Спарыш згадваецца ў народных песнях:
"
Прыспары мне, Спарыш,
І ў доме, і ў полі,
І ў гумне, і ў двары,
І ў клеці, і ў печы,
І ў клеці карабом,
І ў печы шрагом...

[12]

"
  • Яшчар. Персанаж з гэтым імем згадваецца ў беларускай народнай гульні. Ён сядзіць на залатым крэсле і абірае сабе нявесту.
"
Сядзі, сядзі Яшчар,
Гэй нам гэй!
У залатым крэсле,
У ляскавым кусце.
Гарэшкі тлушча.
Бяры сабе жонку.
Каторую хочаш...

[13].

"

Археолаг Барыс Рыбакоў меркаваў, што Яшчар — старажытны язычніцкі бог, а выбар нявесты ў гульні — гэта рэха выбару дзяўчыны дзеля прынясення ў ахвяру дадзенаму богу. Але многія даследчыкі лічаць гіпотэзу слабай. Былі спробы разглядваць персанажа народнай гульні як духа-продка, прашчура.

Кабінетныя багі

[правіць | правіць зыходнік]
Скульптура Жэўжыка, створаная беларускім скульптарам Антонам Шыпіцай паводле ілюстрацый сучаснага беларускага графіка Валерыя Славука.

Кабінетныя боствы — персанажы, якіх, хутчэй за ўсё, ніколі не было ў рэальнай старажытнай міфалогіі. Даследчыкі або выдумалі іх, або памылкова рэканструявалі, няправільна зразумеўшы фальклорныя запісы[14].

  • Жытняя баба — быццам бы багіня ўрадлівасці. Прапанавана П. Шпілеўскім. Няма падстаў меркаваць, што такі персанаж існаваў. «Бабай» у народзе звалі апошні зжаты сноп, які апраналі ў жаночую кашулю і хустку.
  • Жыцень — прапанаваны П. Шпілеўскім як бог восені, ураджаю. Хутчэй за ўсё гэта памылкова зразумелы вобраз палевіка — духа палёў.
  • Жэўжык — прапанаваны П. Шпілеўскім апякун рэк.
  • Талака — гэтак звалася дабраахвотная калектыўная праца сялян. П. Шпілеўскі вырашыў, што гэтае імя насіла багіня.
  • Лазавік — такі персанаж існаваў, але гэта быў дух, што жыў у лазе ля балота. П. Шпілеўскі памылкова апісаў яго як бога.
  • Пасвіст — прапанаваны П. Шпілеўскім бажок. Магчыма, выклікаў дрэннае надвор’е.
  • Дзявоя — прапанаваная П. Шпілеўскім багіня дзявоцтва, апякнука незамужніх дзяўчын.
  • Зюзя — прапанаваны П. Шпілеўскім бог зімы. Барадаты, з булавой, б’ючы якой па пнях выклікаў мароз. Магчыма, існаваў не бог, а дух з падобнымі функцыямі.
  • Жыжаль — прапанаваны П. Шпілеўскім бог агню, які быццам бы жыў пад зямлёю. На самой справе «жыжам» матулі звалі агонь у размове з маленькімі дзецьмі.
  • Паляндра — прапанаваная П. Шпілеўскім багіня смерці.
  • Любмел — прапанаваны П. Шпілеўскім бог шлюбу.
  • Знічка — паводле П. Шпілеўскага, ахоўніца магільнікаў, гаспадыня магільных духаў. Уяўлялася як хударлявая, тонкая бледная дзяўчына.
  • Цёця — прапанаваная П. Шпілеўскім багіня ўраджаю і шлюбу.
  • Лёля — спрэчная багіня веснавога абуджэння і кахання. Сцвярджалася, што ўяўлялі яе прыгожай, высокай і маладой дзяўчынай, апранутай у белую сукенку з вянком палявых кветак на галаве, яна быццам была вельмі шчодрая, кожнай вясною давала дзяўчатам вянкі, якія тыя захоўвалі да наступнай вясны.
  • Бялун — прапанаваны А. Кіркорам вярхоўны бог, стваральнік свету, тоесны Белбогу. Пра слабасць гэтай гіпотэзы піша Максім Знак. Найхутчэй Бялун — змешванне рысаў двух духаў — палевіка і ахоўніка кладаў.
  • Шчадрэц — прапанаваны П. Шпілеўскім бог балявання, бяседы.
  • Лада — быццам бы багіня вясны, шлюбу і кахання. Сёння большасць даследчыкаў сумняецца ў існаванні такой багіні ў славянскіх міфалогіях.
  • Купала — персаніфікацыя свята Купалле; некаторыя даследчыкі лічылі его богам.
  • Каляда — персаніфікацыя свята Каляды.

Стварэнне свету (касмагонія)

[правіць | правіць зыходнік]

Паколькі аб беларускай міфалогіі вельмі мала звестак, міф аб стварэнні свету не захаваўся. Яго фрагменты засталіся ў паданнях, песнях і казках, якія пачалі запісваць усяго 160—100 гадоў назад.

Агульныя індаеўрапейскія матывы ў народных песнях і паданнях

[правіць | правіць зыходнік]

У адным паданні (Віцебшчына) спачатку не было зямлі, паўсюль стаяла «мёртвая вада», а пасярод яе — камень. Пярун пачаў кідаць маланкі па гэтым камні. Адскочылі тры «яскаркі» — жоўтая, белая і чырвоная. Яны трапілі ў першароднае мора. Тое ўскаламуцілася, зямля аддзялілася ад вады, утварылася суша, на якой завялося ўсё жывое, у тым ліку першы чалавек — Бай.

Матыў, калі агонь (ці іскры) падаюць на першародную ваду, і народжваецца зямля, характэрны індаеўрапейскім міфалогіям. У індыйскім міфе Агні (бог агню) пралівае сваю полымя на воды, ад чаго народжваюцца зямля і неба. У іншым міфе Індыі сонечны бог Вішну пралівае на ваду сваё семя; у вадзе народжваецца яйка, з якога вылупляецца бог Брахма. Верхняя палова яйка робіцца небам, ніжняя — зямлёй. У скандынаўскім міфе вогненая іскра сагравае каменную глыбу, і з яе вылупляецца вялікан Імір. Пазней багі забіваюць яго, з цела гіганта яны будуюць зямлю, з крыві — рэкі і мора, з чэрапа — нябесны купал.

Гэты матыў сустракаецца і ў беларускіх калядных песнях.

"
Ліпка ў чыстым полі стаяла
І свечка гарэла,
Іскра пала і мястэчка стала.

[9].

"

У адных індаеўрапейскіх міфах зямля і неба адразу народжваюцца ў першародных водах, у іншых там народжваецца персанаж (магутны бог, вялікан, першачалавек), які пазней гіне, і з яго цела ўтвараюцца зямля, рэкі, камні… Старажытным беларусам мог быць уласцівы другі варыянт. Так ці інакш, у песнях захавалася шмат матываў, дзе гіне нейкі персанаж, і ўсё наваколле ўтвараецца з яго цела, крыві, рук, ног, вачэй. У адной баладзе дзяўчына ўтапілася ў рацэ, і яе цела як бы «ператварылася» ў навакольны краявід:

"
…Ты не еш, брацец, рыбы-бялугі,
Рыба-бялуга – да то цела маѐ.
Не пей, брацец, з мора вады,
А ў моры вада – да то кроў мая.
Ты не еш брацец, ты малініцы,
А малініца – да то губы мае.
Ты не еш брацец, ты смародзіны,
А смародзіна – да то глазы мае.
Не збівай, брацец, зямчужнай расы,
Зямчужная раса – да то слѐзы мае.
Не тапчы брацец, шалковай травы,
Шалкова трава – то каса мая.

[15].

"

Яшчэ ёсць баладны сюжэт, дзе малады хлопец ператвараецца ў явар (ці ў гару), яго валасы — у траву, пояс — у сцежку, хустка — у рэчку і г.д. Падобны матыў мы бачым:

  • у індыйскім міфе, дзе вялікан Пуруша быў прынесены ў ахвяру; з яго ног атрымалася зямля, з галавы — неба, з вока — сонца[16];
  • у літоўскім паданні, дзе Бог адсек галаву анёлу; з галавы атрымаўся Месяц, з цела — высокі прыгорак, з крыві — рэкі і азёры, з касцей — камні.

Сюжэт «нырэц за зямлёй» ў беларускіх легендах

[правіць | правіць зыходнік]

Апісаныя вышэй матывы характэрныя індаеўрапейскім народам. Матыў «нырэц за зямлёй» характэрны, у прыватнасці, фінавуграм[17].

У Беларусі сустракаюцца паданні, паводле якіх спачатку быў акіян, без сушы. Чорт нырнуў углыб і прынес з дна пяску, каб Бог пабудаваў сушу.

У адным паданні Бог ішоў па вадзе. Бачыць: плыве пузыр. Бог пытае: «Хто ты?». «Бог», — адказвае нехта з пузыра. — «Хто ж тады я?» — «А ты — над багамі Бог». Бог разарваў пузыр, адтуль вылез Чорт. Па загадзе Бога ён нырнуў у першародны акіян і прынес пяску. Бог пабудаваў сушу. Але частку пяску Чорт схаваў за шчаку. Не вытрымаўшы, ён у рэшце рэшт пачаў плявацца тым пяском, утвараючы на маладой сушы горы і балоты[18].

Хрысціянскія імёны з’явіліся ў персанажаў даволі позна. Сам сюжэт язычніцкі. Ён характэрны многім народам Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. У мардоўскім міфе за зямлёй нырае шайтан, а сушу з пяску будуе сонечны бог Чам-паз. У ненцаў гэта птушка люры і бог Нум адпаведна, у мансі — падземны бог Куль-Атыр і нябесны бог Нум-Торум… У міфе індзейцаў сіў (ЗША, Дакота) за пяском нырае андатра, а сушу будуе павук Іктомі. Як лічыць Юрый Бярозкін, «міф пра нырца» узнік у Каменным веку, у Паўднёвай Азіі. І адтуль разам з першабытнымі міграцыямі быў разнесены па Еўразіі і трапіў у Паўночную Амерыку[19].

У міфах многіх індаеўрапейскіх народаў да людзей Зямлю насялялі вяліканы, часты варожыя багам (грэчаскія тытаны, скандынаўскія хрымтурсы, індыйскія асуры). У Беларусі асколкі падобнага міфа захаваліся ў народных паданнях. Яны сцвярджаюць, што раней на зямлі жылі вяліканы («асілкі»), якія ростам былі як дрэвы ў лесе. Яны пракапалі азёры і рэкі, насыпалі горы, раскідалі валуны па зямлі. Лютыя і дзікія, яны крыўдзілі жывёл, валілі дрэвы, кідалі камні ў неба, за што і былі знішчаны.

М. Федароўскі прыводзіць паданне, быццам нейкі час па зямлі хадзіў апошні асілак. Вялікан быў стары і сляпы, і таму насіў на плячах простага чалавека: той казаў яму, куды ісці. Але аднойчы асілак зачапіўся за прыгорак, упаў і разбіўся на кавалкі.

Паводле аднаго з паданняў, цяпершанія людзі былі б тым асілкам ростам па калена. А пазней будуць жыць зусім дробныя людзі, якія будуць ужо па калена цяперашнім[20].

Стварэнне людзей

[правіць | правіць зыходнік]
Кветка Мар’яннік, таксама вядомая ў народзе як «браткі», «брат-сястрыца».

Язычніцкі міф пра стварэнне чалавека не захаваўся, але захаваліся яго магчымыя сляды ў фальклоры.

У беларускіх баладах і купальскіх песнях папулярны сюжэт: дзяўчына і хлопец закахаліся і ажаніліся; а потым, зразумеўшы, што яны — родныя сястра і брат, вырашаюць з гора ператварыцца ў кветку мар’яннік. З брата атрымаліся жоўтыя пялёсткі, з сястры — сінія.

"
Пойдзем, братка, гарою,
Рассеемся травою.
На браточку — сіні цвет,
На сястрыцы жоўценькі.
Будуць дзеці цвяты рваць,
Будуць нас успамінаць…

[21]

"

У гэтых песнях можа быць схаваны старажытны міфалагічны сюжэт. Брат («жоўты цвет») можа сімвалізаваць агонь і жыццё, а сястра («сіні цвет») — ваду і смерць[22].

Магчыма, гэты сюжэт — рэшта старажытнага індаеўрапейскага міфа. Яго рэха захавалася, напрыклад, у іранскім міфе. Бог Ахура Мазда стварыў першага чалавека, якога звалі Гаямард. Калі ён памёр, на тым месцы вырасла расліна рэвень. Праз 40 гадоў рэвень раздзяліўся, і з яго ўватыраліся два блізняты: брат Маш’я і сястра Маш’яна. У 15 гадоў яны ажаніліся, і ад іх дзяцей пайшоў увесь род чалавечы[23].

Сустракаюцца іншыя паданні, дзе Бог лепіць чалавека з гліны. У адным з іх Адам і Ева былі злеплены і пакладзены сушыцца. А каб да іх не дабраўся Чорт, Бог паставіў стварыў сабаку. Сабака ў той час быў зусім голы, без поўсці. Хітры Чорт напусціў холад, каб сабака задрыжэў, а потым пакрыў яго футрам. Сабака падабрэў і пусціў Чорта да людзей, які іх адразу апаганіў. З таго часу людзі грэшныя.

Падобныя паданні сустракаюцца ў большасці славянскіх народаў. Як мяркуе Ю. Е. Бярозкін, у гэтым міфе хрысціянскія толькі імёны, а сюжэт узыходзіць да старажытнага індаеўрапейскага міфа, які ўзнік яшчэ ў Бронзавым Веку. Выглядаў ён меркавана так. Спачатку нябесны бог зляпіў людзей з гліны і паклаў сушыцца. Але конь разбіў гліняныя фігуркі, разумеючы, што аднойчы людзі запрагуць яго ў воз. Тады нябесны бог зляпіў людзей нанова і гэтым разам паставіў вартаваць сабаку[24].

Уладкаванне свету (касмалогія)

[правіць | правіць зыходнік]

Як старажытныя народы Беларусі апісвалі сусвет, невядома. Рэшткі міфічнай касмалогіі захаваліся ў позніх павер’ях, паданнях, песнях, казках і замовах. Яны малююць наступную карціну.

  • Зямля плоская і стаіць на рыбе, якая плавае ў сусветным акіяне. У некаторых павер’ях зямлю трымаюць два, тры ці чатыры кіты. Калі яны паварушацца, зямля патоне ці згарыць у агні, бо ў сярэдзіне яе зіхаціць полымя[25].
  • У цэнтры плоскай зямлі стаіць чароўная гара.
  • На гары расце Сусветнае дрэва. З-пад каранёў яго выцякаюць магічныя рэкі, а ў галінах жывуць чароўныя птушкі.
  • Усяго існуе сем нябёс, мы бачым толькі ніжняе. На верхнім жыве Бог[25].
  • Вясёлка высмоктвае ваду з зямлі і дастаўляе на неба, адкуль тая зноў праліваецца дожджом. Вясёлка можа зацягнуць у сябе чалавека, які блізка да яе падбярэцца. Таму, пабачыўшы вясёлку, сяляне часта заганялі ў хату дзяцей[25].
  • Вецер — вялізны тоўсты чалавек з гусінай дзюбай замест ірта, з якой ён моцна дзьмухае[26].
  • Пад зямлёй таксама жывуць людзі, але слабыя і кволыя, бо там няма сонца. Яшчэ там шмат рэк і азёр, вада якіх магла б затапіць зямлю[25].

Сусветная гара

[правіць | правіць зыходнік]

Сусветная гара знаходзіцца ў цэнтры плоскай Зямлі; яе вяршыню насяляюць багі, духі, звышнатуральныя істоты. Падобныя вобразы ёсць у многіх індаеўрапейскіх міфалогіях (гара Алімп у грэкаў, гара Меру у індыйцаў і інш). Якой сусветная гара паўставала ў беларускай язычніцкай міфалогіі, невядома. Але пазнейшыя замовы, казкі, песні надзяляюць яе рознымі рысамі:

  • У казках і замовах яна завецца па-рознаму: Вогненая, Кіпучая, Багарнейская, Крышталёвая, Сіяньская, Падвоблачная, Залатая…
  • З яе вяршыні сцякаюць рэкі. У калядных песнях Бог (або салавей, сокал) раняе слязу на вяршыню гары, і ад яе цячэ рака.
  • У казках з гары сцякаюць чароўныя крыніцы жывучай і гаючай вады. Ад першай мёртвы ажывае, ад другой зарастаюць любыя раны. У замовах з-пад гары цякуць магічныя рэкі (малочная, крывяная і вадзяная) або лекавыя крыніцы («…стаіць гара высокая, там растуць дубы вячыстыя… там бяжыць вада цудоўная.»).
  • Простаму смяротнаму не пад сілу дабрацца да чароўнай гары. У казках па жывую ваду пасылаюць крумкача ці воўка.
  • Гару часта атачае вогненая рака («Ехаў Cyc Хрыстос з Сіяньскія гары на сівом кані, чараз агнянную раку…»[7])
  • На вяршыні гары стаіць прастол ці багаты ложак, на якім сядзіць то арханёл Міхаіл, то Хрыстос, то Дзева Марыя, то святы Юр’я. Магчыма, у язычніцкай міфалогіі вяршыня гары было жытлом багоў. У адной замове «жыхар» вяршыні мае таямнічыя, не хрысціянскія рысы: на Сіяньскай гары стаіць хатка, у якой жыве «дзедзька-лябедзька» імем Аўдзейка, з жалезнай пугай; ён лекуе хваробы. У іншай замове на гары жыве маленькі старэнькі дзядок. Гэта пераклікаецца з міфамі грэкаў, дзе багі жылі на гары Алімп.
  • У некаторых паданнях Пекла з грэшнікамі знаходзіцца ўнутры гары. Магчыма, менавіта ў гары месцілася язычніцкая краіна мёртвых.
  • У калядных песнях на вяршыні гары жывуць Сонца, Месяц і зоркі.
"
Залата гара,
А на той гарэ
Церамок стаіць,
А ў тым церамку
Тры ваконечкі.
Адно ваконца —
Яснае сонца,
Другое ваконца —
Дробныя звёзды,
Трэцяе ваконца —
Ясны месяц.

[27].

"

Сусветнае дрэва

[правіць | правіць зыходнік]

Сусветнае дрэва, імаверна, знаходзіцца на вяршыні сусветнай гары. У казках яно фігуруе як дуб, у замовах — як «явар зялёны», «дуб-старадуб», «іва зялёная», «ліпа Матруна», «ліпавы куст», «вярба» ці ўвогуле «два дубочкі», «дванаццаць дубоў».

У розных замовах згадваюцца розныя рысы і дэталі, звязаныя з сусветным дрэвам:

  • У дуба то сем, то дванаццаць вялізных галін («какатоў»). Часам ён увогуле без карэння, без галля ці карэннем уверх, галінамі ўніз.
  • Ля дуба жывуць «тры дзявіцы», якія шыюць, ткуць, прадуць і лекуюць розныя хваробы. У іншых замовах замест іх — «баба без зуба», «старая бабка», якая забірае хваробы. У адной замове з явара выходзяць «сем дзевак».
  • Ля дрэва стаіць прастол, а на ім сядзіць Гасподзь Бог (або Іісус Хрыстос).
  • На дрэве жыве «сізы арол» з залатой дзюбай, срэбранымі кіпцюрамі. Дзюбай ён вымае з цела людзей хваробы і нясе ў дальнія горы, у балоты…
  • У галінах жыве арол (ці сарокі, вароны, крумкачы) без крылаў, без ног, без пер’я.
  • Некаторыя замовы просяць святога Абрама і святога Адама узяць у чалавека хваробу і занесці «у сухі дуб», «дзе вецер не вее, дзе сонца не грэе».
  • На галінах сядзіць шмат птушак, галоўная з іх — крумкач з меднымі крыламі, жалезнымі кіпцюрамі, стальной дзюбай.
  • Ля дуба стаіць прыгожы багаты ложак, на ім ляжыць «магучы багатыр сівы воўк», уладар над усімі ваўкамі.
  • Пад камнем ля дуба жыве Змяя-Шкурапея, над усімі змеямі гаспадыня. У адной замове на вярбе стаіць ложак, у тым ложку — «красная дзявіца Васіліса», якую слухаюцца ўсе змеі.

Сусветнае дрэва сустракаецца ў многіх міфалогіях. Скандынавы верылі ў ясень Ігдрасіль, у галінах якога знаходзяцца Сонца, Месяц і зоркі, а карані сыходзяць у падземную краіну мёртвых. Падобныя дрэвы характэрны традыцыям многіх шаманскіх народаў. Сусветнае дрэва — касмічная вось, якая пранізвае і злучае 3 ярусы: неба, свет людзей і падзямелле. Магчыма, героі старажытных беларускіх міфаў узбіраліся па ім на неба, да багоў. Блізкія матывы захаваліся ў шаманізме сібірскіх народаў. У беларускай казцы дзед узбіраецца на неба па гарохавым дрэве, якое вырасла да самых аблокаў. Ён знаходзіць там хатку, якая ўся зроблена з ежы: печ з творагу, сцены блінамі абклеены і г.д. У хаце жывуць тры казы: аднавокая, двухвокая і трохвокая. Часам на вяршыні сусветнага дрэва героя чакае магутны вораг. У беларускай казцы «Таратурка» герой узлазіць на вялізную сасну, на якой жыве «дзядок з нагаток — барада з лакаток», які забівае людзей з «пушкі-пасвістушкі».

Вырай — чароўная краіна на поўдні, ля самага сонца. Там вечны дзень і вечнае лета. У Вырай адлятаюць птушкі на зіму. Дарогу туды ім паказвае Млечны Шлях, які беларусы ў даўніну звалі «Гусіная Дарога». Яшчэ ў Вырай адлятаюць душы памерлых людзей.

Духі, дэманы, пачвары

[правіць | правіць зыходнік]
Лясун, дух лесу, ва ўяўленні беларускага мастака Рамана Плавінскага.
  • Лясун — старац з бледным тварам. Кіруе ваўкамі, нібы пастух[28]. З завостранай галавой, «як усе нячысцікі», часта з адным вокам.
  • Пушчавік — найболей злосны лясны дух. Вялікан, вышэйшы за дрэвы ў лесе[29].
  • Гаёвы Дзед (Гаюн) — гаспадар гаёў. Галава чалавечая, а цела — мядзвежае, пакрытае поўсцю. Строгі, назірае за лесам[30].
  • Гаёўкі — прыгожыя дзяўчыны, але на зіму ўсё іх цела, акрамя галавы, зарастае звярынай поўсцю. Добрыя істоты, іх любіць усё жывое[31].
  • Зазоўка — прыгожая дзяўчына, не носіць адзення, заманьвае людзей у лясны гушчар[32].
  • Вужалкі — дочкі Вужынага Цара. Дзяўчыны са змяінымі хвастамі замест ног. Іх заўсёды ахоўвала шмат змей — слуг Вужынага Цара[33].
  • Балотнік — тоўсты, без вачэй, брудны. Заманьвае да сябе людзей. У адрозненні ад іншых дэманаў, нават не баіцца маланак[34].
  • Багнік — жыве ў багнах, ніколі не выходзіць на паверхню. Яшчэ бруднейшы, чым Балотнік. Баіцца асушэння балот, або калі гараць тарфянікі[35].
  • Аржавень — тоўсты, брудна-руды, з тонкімі нагамі. Жыве ў балотах з іржавымі плямамі з-за растворанай у вадзе жалезнай руды[36].
  • Лознік (Лазавік) — маленькі дзядок з адным вокам на ілбе, пасярэдзіне. Жыве ў хатцы ў лазе ля балот. Калі чалавек тоне ў балоце, то ратуецца, хапаючыся за лазу. Лічыцца, што гэта яму дапамог Лознік[37].

Духі рэк, азёр

[правіць | правіць зыходнік]
Казімір Альхімовіч. Свіцязянка, 1898—1900
  • Вадзяніцы (русалкі) — прыгожыя дзяўчыны, якія жылі ў рэказ і азёрах, заманьвалі туды людзей і тапілі. На Русальны тыдзень выходзілі з вады, сяліліся ў палях, сярод жыта. Лічылася, нібы зямля, дзе русалкі бегалі, набывае вялікую ўрадлівасць, дае добрыя ўраджаі (што звязвае іх з культам старажытных багінь урадлівасці). У канцы Русальнага тыдня трэба было правесці русалак назад у рэкі і азёры, выгнаць з палёў. Людзі ішлі працэсіяй і спявалі адмысловыя песні.
"
Правяду русалачку да бору,
А сама вярнуся дадому,
Штоб русалачка па жыту не хадзіла
Да нашага жыцечка не ламіла…

[38]

"
  • Вадзянік — уладар рэк і азёр. Выглядаў то як стары дзед з доўгай барадой, то як гарбаты дзед з нагамі каровы і хвастом[39].
  • Азярніцы — жывуць у возеры Чорнае, ля в. Брусы. Жанчыны з цёмнай скурай і зялёнымі валасамі. Замест крыві ў іх вада. Зацягвалі людзей у возера.
  • Баламуцень — вадзяны дух. Галава як жбан, вялізны жывот, тонкія рукі і ногі. Любіць жанчын, крадзе іх і забірае да сябе ў ваду.

Духі хаты, поля, урадлівасці

[правіць | правіць зыходнік]
  • Хатнік — увасабленне памерлых продкаў.
  • Хлеўнік — дух, які жыве ў хляве. Даглядае коней і кароў (лашчыць, чысціць, корміць). Калі жывёла яму не падабаецца, можа крыўдзіць яе, выдзіраць валасы, кудлаціць грыву. Любіць кароў і коней, менш — авечак і зусім не церпіць свіняў і коз[40].
  • Пуннік — жыве ў пуні (будынку, дзе захоўвалі сена). Маленькі чалавечак, калматы, больш падобны на бярэмак сена. Пужае дзяцей[41].
  • Хут — дух; атрымаўся з душы маленькага дзіцяці, якога калісьці забіла маці. Вясёлы, любіць шкодзіць. На Купалле, на вяселле, на Троіцу яму ставілі яечню, кажучы: «Хут, хут, ідзі сюды, дам яечаньку, абарачаньку!». Калі яго карміць, Хут будзе прыносіць шчасце і дабрабыт, цягаць у дом грошы са схаваных кладаў[42].
  • Сёрбай
  • Ёўнік — дух, жыве ў ёўні, у печы ці на печы. Увесь чорны ад дыму, з пылаючымі, нібы вуголлі, вачыма. Даглядае печ, але, раззлаваўшыся, можа спаліць хату[43].
  • Раёк (Рай) — відаць, прыносіў багацце, дабрабыт. Згадваецца ў песнях («Ішоў Раёк, // Ішоў у наш дварок…»). У абрадах і песнях людзі запрашалі яго ў свой двор[44].
  • Пячурнік
  • Лазнік

Духі хваробы, смерці, бедстваў

[правіць | правіць зыходнік]
  • Белая Баба — смерць. Маладая жанчына ў белым адзенні. Адкідвае вэлюм, паказваючы свой мёртвы твар з заплюшчанымі вачыма, што прадказвае чалавеку хуткую смерць[45].
  • Чорная Баба — увасабленне смерці. «Мятла» (магчыма, віхор) з’яўляецца ў небе і ператвараецца ў Чорную Бабу. Калі яна намалюе крыжык на дзвярах — у той хаце ўсе памруць.
  • Кадук
  • Мара — паводле розных павер’яў, то страшная жанчына, то злы калматы карлік, які душыць людзей у сне. Калі прачнуцца — Мара знікне.
  • Начніцы — жанчыны, якія пужалі дзяцей і давалі ім выпіць малака са сваіх грудзей (але то было не малако, а атрута). Ноччу лазалі па дрэвах і высмоктвалі птушыныя яйкі[46].
  • Апівень — маленькі нячысцік, хаваецца на застоллях і прымушае людзей выпіць паболей. Убачыць яго можна толькі ў добрым падпітку.
  • Паморак — меў выгляд то старой бабы, то калматага дзеда з адным вокам, то маладой жанчыны, то сабакі ці ката. Прасіў селяніна правезці яго на возе да вёскі ці пераправіць праз раку. А калі сяліўся ў вёсцы, там пачыналі паміраць людзі і жывёлы.
  • Змора
  • Падвей — чароўны віхор (вецер), які можа скруціць чалавеку галаву, руку ці нагу. Звычайны падвей выклікалі чараўнікі[47].
  • Касны

Духі, небяспечныя для дзяцей

[правіць | правіць зыходнік]
  • Жалезная баба — жанчына нізенькага росту, з вялізнымі жалезнымі грудзямі. Дзяцей, якія ходзяць у поле, хапае жалезным круком і таўчэ ў жалезнай ступе.
  • Жалезны чалавек — жалезны асілак, жыве ў лесе ці на балоце, ахоўвае свае ўладанні.
  • Хапун — дзядок, які лётаў і краў дзяцей. Ніхто не мог ўцячы, ніхто не ведаў дарогі да Хапунова жытла. А калі скрадзеныя дзеці вырасталі, яны самі рабіліся хапунамі, у іх вырастала барада па калена.
  • Стрыга — высокая страшная жанчына. Крадзе чужое дзіця а замест яго пакідае маленькага плаксівага нячысціка.
  • Цыгра

«Каралі» жывёл

[правіць | правіць зыходнік]
  • Змяя-Шурапея — уладарка ўсіх змей. Калі кагосьці кусала змяя, яе прасілі ў замовах вылекаваць хворага. Паводле замоў, жыла ля Сусветнага дрэва, у цэнтры свету.
  • Вужыны Цар (Вужыны Кароль) — вялізная змяя з залатой каронай. Восенню вядзе ўсіх вужоў у змяіны Вырай.
  • Варгін
  • Рыбін Цар — уладар усіх рыб, які пераганяе касякі з аднаго возера ў другое. Ніхто яго не бачыў і не ведае, як ён выглядае.
  • Пякельнікі — чэрці, маюць выгляд напалову казіны, напалову сабачы. Палілі грэшнікаў у Пекле гарачай смалой і серай, якая лілася з іх ноздраў. Камні, якія яны глыталі, адразу расплаўляліся.
  • Хіхітун хаваецца ў чалавека за спіной. Калі з ім павінна здарыцца бяда, хіхітут тоненька смяецца: «Хі-хі, хі-хі…». Калі ў гэты момант рэзка абярнуцца, яго можна ўбачыць.
  • Шэшачкі — маленькія гарэзлівыя чорцікі, не злыя, але часта робяць дробную шкоду.
  • Прахі
  • Паветрыкі — нячысцікі, якія лётаюць роем і дзеля забавы забіваюць людзей або жывёл. Паводле розных аповедаў, жывуць ці то ў паветранай вышыні, ці то ў багнах, ці то ў балотах[48].
  • Кладнік
  • Шатаны — хмурыя, гультаяватыя чэрці. Рэдка шкодзяць, любяць адзіноту, бесталкова швэндаюцца па свеце[49].

Ведзьмы і чараўнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Ведзьмы, чараўніцы

[правіць | правіць зыходнік]
Ведзьма ва ўяўленні беларускага мастака Рамана Плавінскага.
Чараўнік ва ўяўленні беларускага мастака Рамана Плавінскага.

Лічылася, што жаночая магія слабейшая за мужчынскую.

  • Ведзьмы выглядалі або як вельмі прыгожыя дзяўчыны, або як жудасныя старыя бабы, з лішнім радам зубоў, з лішнімі пальцамі на руках ці нават з хвастом. Некаторыя ведзьмы захоўвалі вечную маладосць з дапамогай адвару з сэрца лісы і печані коткі.
  • Ведзьма магла ператварыцца ў жабу (каб высмоктваць малако ў чужых кароў), у чорную котку, ласку, кабылу ці ў вогненае кола (якое само кацілася па зямлі).
  • Магла ператварыць іншага чалавека ў воўка, крумкача, сабаку, вераб’я.
  • Магла лётаць па небена лаўцы, на веніку або на казле, на ваўку, на мядзведзі. Ведзьмы з ваколіц Мсціслава ператвараліся ў крылатых жывёл і ляцелі на Лысую гару, што знаходзіцца паблізу.
  • У Рэчыцы верылі: засуху наганяюць ведзьмы. Яны зачыняюць дождж у гаршках і не пушчаюць яго да людзей [50].
  • На Купалле ведзьмы ўвогуле рабіліся асабліва магутнымі: знішчалі ўраджаі, псавалі кароў. Таму ў купальскім агні часта спальвалі саламяную фігуру ў выглядзе «ведзьмы», каб пазбавіць сапраўдных ведзьмаў магічнай сілы. Гэта адлюстравана ў купальскіх песнях.
"
Кладзіце агні вялікія,
Божа наш!
Паліце ведзьму лятучую,
Каб яна па полі не лятала,
Каб яна заломаў не ламала,
Каб яна па хлявах не хадзіла...

[51]

"

Чараўнікі, калдуны

[правіць | правіць зыходнік]

Чараўнікі і калдуны, у адрозненні ад ведзьмаў, кіравалі сіламі прыроды: выклікалі ваўкоў, змей, пчол, разганялі хмары, насылалі град. Паводле легенды, чарадзей Рымар, калі яго дзеці патапіліся ў возеры, з гора накрыў крыніцу патэльняй, а сам ператварыўся ў валун, які яе прыдавіў. Крыніца перасохла, а разам з ёю і возера.

Як паведамляе фалькларыст А. Шлюбскі, чараўнікі звычайна высокія, маўклівыя людзі, фізічна дужыя, з вялікай сям’ёй, паважаныя ў народзе [52].

Іншыя міфічныя вобразы

[правіць | правіць зыходнік]

Зачараваныя князёўны

[правіць | правіць зыходнік]

Дзяўчыны, часта каралеўскага, княжацкага ці панскага роду, чый палац быў паглынуты зямлёю ці затоплены возерам шмат стагоддзяў назад. Сама яна з таго часу блукае па месцы трагедыі, нібы прывіды.

Папараць-кветка

[правіць | правіць зыходнік]
Папараць-кветка на памятнай манеце Нацыянальнага банка Беларусі

Чароўная кветка, якая быццам бы з’яўляецца на папараці ў Купальскую ноч. Хто знойдзе яе, пачне разумець мову жывёл і раслін, бачыць у зямлі схаваныя клады. Папараць-кветку ахоўвала нячыстая сіла[53].

Цмок на памятнай манеце «Пакацігарошак» Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Цмок (смок) — вялізны змей, часта шматгаловы.

  • У народных баладах і некаторых казках («Медзяны воўк») людзі плоцяць цмоку «даніну» — аддаюць дзяўчын, якіх той з’ядае. У баладах цмока забівае святы Юр’я. У казцы «Медзяны воўк» «смок» частуе хлопца Іваньку вадой, якая змяньшае сілу, а сам збіраецца піць тую, якая сілу павялічвае. Але дзяўчына, якую «смок» думае з’есці, мяняе бочкі месцамі. І ў выніку памацнелы Іванька збівае аслабеламу «смоку» ўсе 12 галоў.
  • У іншай групе казак цмок (ці «смок») жыве за вогненай ракой, праз якую пераязджае па мосце. Герой пачаргова перамагае трох цмокаў, у якіх па 6, 9 і 12 галоў.
  • Паводле фалькларыста М. Федароўскага, цмок — найстарэйшы звер у свеце. Жыве ці то ў лесе, ці то ў небе на аблоках. Кіпцюры ў яго нібы сярпы, і ён можа каго заўгодна пасекчы імі, як мячом[54].
  • Часта цмок апісваецца як маленькая шкодная змяя. У Рэчыцкім раёне верылі, што цмок — «вужака», які прабіраецца ноччу да каровы ў хлеў і п’е яе малако. Трэба злавіць цмока ноччу і пасекчы лапатай, як звычайную змяю.
  • Яшчэ верылі, нібы, калі знайсці яйка, якое знёс чорны певень, і вынасіць яго пад пахай, з яйка вылупіцца цмок. Ён будзе шукаць клады і насіць золата свайму гаспадару.

Багатыркі, асілкі

[правіць | правіць зыходнік]

Скарбы і іх ахоўнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Культ жывёл і раслін

[правіць | правіць зыходнік]
  • Бусел. Калі побач жыве бусел, то ў хаце будуць багацце, радасць і шчасце. Паводле паданняў, бусел — былы чалавек, таму ў яго ёсць хрысціянская душа. Аднойчы Бог сабраў у мех усіх жаб, змей і іншую брыдоту і загадаў чалавеку утапіць іх у рацэ. Але чалавек не вытрымаў і развязаў мех. Гады распаўзліся па зямлі. За тое Бог ператварыў чалавека ў бусла: будзеш птушкай, пакуль усіх змей ды жаб зноў не паловіш. Бусел звязаны і са смерцю, з краінай мёртвых. У казках ён адносіць чалавека-калеку да мора (па сутнасці, у зону мёртвых); вада таго мора лечыць любыя раны, але чалавеку вельмі цяжка вярнуцца адтуль назад.
  • Лебедзь у міфалогіі і фальклоры — сімвал прыгажосці, хараства, але разам з тым жалобы, трагедыі, смерці.
  • Певень — светлая птушка, увасабленне жыцця, сонца, шчасця і дабрабыту.
  • Ластаўка — як і бусел, «святая», «чыстая» птушка. У народзе лічылі, быццам ластаўкі не адлятаюць на зіму ў Вырай, а зімуюць у мёрзлай вадзе, а вясною зноў адтайваюць.
  • Зязюля. Лічылі, нібы зязюля ў дзень Пятра (12 ліпеня) ператвараецца ў каршуна. У народзе казалі: «Да Пятра куе, а пасля Пятра курэй дзярэ».
Жаўрук палявы
  • Жаўрук (жаўранак). Лічылася, што ён прылятае з Вырая першым, што ён прыносіць вясну. У адной з песень ён кажа, што прагоніць зіму:
"
— А я тыя крыгі крыламі разаб'ю,
А я тыя марозы нагамі растапчу».

[55]

"
  • Воўк звязаны замагіллем. У казках ён можа бегаць туды, куды зачынены ход смяротным — напрыклад, на край свету, дзе цячэ крыніца жывой вады. У чарадзейных казках воўк — хітры і мудры, у казках пра жывёл — дурны: яго падманваюць то ліса, то вол. У народзе воўка часта звалі «люты». У яго гонар месяц люты атрымаў сваю назву[крыніца?].
  • Заяц
  • Каза — сімвал багацця і добрага ўраджаю. Таму на Каляды нехта апранаўся казой і танцаваў. Паводле каляднай песні,
"
Дзе каза ходзіць — там жыта родзіць.
Дзе каза нагой — там жыта капой.
Дзе каза хвастом — там жыта кустом.

[56]

"

Але ў казках каза ці казёл — часта злы і хітры персанаж. У казцы «Козы» казёл-барада адбірае ў лісы яе хату, усіх пужае і нікога не пушчае. Урэшце пеўнік праганяе казла жалезнай касой.

Насякомыя, паўзуны і іншыя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Пчала. Паводле падання, пчолы ўтварыліся са слёз дзяўчыны, якая плакала, седзячы на камні сярод сіняга мора. Пчала лічыцца свяшчэннай, «божай» істотай. У казцы «Каваль» пчолка прыводзіць героя на чароўную гару, з вяршыні якой л’ецца жывая вада. У народных песнях яе заклікалі ўзяць залатыя ключы і адамкнуць лета, каб яно прыйшло на зямлю.
"
Ты пчолка ярая,
Ты вылецець за мора…
Ты вынесі ключыкі,
Ключыкі залатыя…
Адамкні лецейка,
Лета цёплае…

[11]

"
  • Вуж. У некаторых павер’ях вужы — добрыя істоты, яны быццам прыносяць поспех і багацце.
  • Жаба. Лічылася, нібы «жабін яд» мацнейшы за змяіны, але жабы ніколі не кусаюць чалавека. А калі якая ўкусіць, то іншыя жабы яе разарвуць. Яшчэ лічылася, што ў жаб ператвараюцца ведзьмы.

Дрэвы ў беларускай культуры дзяліліся на «жаночыя» (ліпа, бяроза, каліна, вярба) і «мужчынскія» (дуб, явар), а таксама на «нячыстыя», звязаныя са злымі духамі і няшчасцямі (альха, вярба, елка) і «чыстыя», якія прыносілі здароўе, шчасце (сасна).

  • Дуб. Свяшчэннае дрэва, звязанае з богам Пярунам. Многія дубы ў Беларусі лічыліся святымі (ці магічнымі) і мелі імёны: Асілак, Святы дуб, Добра дуб, Стары дуб, Перкуноў дуб, Вітаўтаў дуб[57].
  • Елка (яліна) — нячыстае, негатыўнае дрэва, якое расце ў сырых, цёмных мясцінах[58].
  • Хвоя (сасна) — шчаслівае, святое дрэва. Згадваецца ў замовах: «Стаіць у бару сасна, усяму бору прыкрасна. Пад тою сасной залаты тын, пад тым тынам залатое крэсла. А ў тым крэслі сам Гасподзь Сус Хрыстос сядзіць…»[59].
  • Явар. Згадваецца ў народных замовах як магічнае дрэва. У баладах хлопец-герой, якога пракляла маці, ператвараецца ў явар. У легендах і казках явар вырастае на магіле забітага героя. У казцы «Блізняткі» злая ведзьма забіла двух маленькіх хлопчыкаў. Але на іх магілах выраслі два явары. Ведзьма зрубіла і спаліла іх. Але авечка злізала попел і нарадзіла двух хлопчыкаў — тых самых блізнят[60].
  • Яблыня. Фігуруе ў замовах як магічнае дрэва. У казках на яблынях растуць чароўныя залатыя яблыкі, што лечаць хваробы, вяртаюць маладосць[61].
  • Арэх (ляшчына) — святое дрэва, у якое, паводле павер’яў, ніколі не б’е маланка. Беларусы лічылі, быццам арэх таксама цвіце, але ніхто не бачыў яго кветак, бо з’яўляюцца яны толькі ноччу ў Чысты Чацвер. Хто сарве такую кветку — знойдзе клад.
Кветка Першацвет веснавы
  • Першацвет веснавы. Кветка, вядомая ў народзе яшчэ як «залатыя ключыкі». У юраўскіх песнях сустракаліся такімі заклікі:
"
Юр’я, вазьмі ключыкі,
Юр’я, ідзі ў поле,
Юр’я, адамкі зямліцу,
Юр’я, выпусці расіцу…

[11]

"

Кветка першацвет як раз і лічылася тымі «залатымі ключыкамі», якімі святы Юр’я (хрысціянскі заменнік бога Ярылы) «адмыкае» зямлю, каб прыйшла вясна. Відаць, павер’е ўзнікла з-за таго, што першацвет вясною цвіце раней за іншыя кветкі.

Чароўныя горы, крыніцы, камні

[правіць | правіць зыходнік]

Свая Лысая гара ёсць амаль у кожнай акрузе Беларусі[62]. Акрамя іх ёсць назвы Лысуха, Лыска, Лыскагор.

  • Паводле павер’яў, ведзьмы і ведзьмары збіраюцца ноччу на Лысай гары ў Старым Капылі на «шабаш» — вядзьмарскі пір.
  • У Петрыкаве верылі, нібы ведзьмы ладзяць шабаш на Купалле на Лысай гары ля Прыпяці.
  • У наваколлі Мсціслава сяляне лічылі, што ведзьмы робяцца крылатымі пачварамі і ляцяць на Лысую гару ля вёскі Кокатава (за 14 вёрст ад Мсціслава)
  • У Мінскім раёне ёсць гара без назвы, але імя «Лысая Гара» носіць бліжняя вёска. Калісьці даўно на гары рос ясень. Побач з ім гулялі хлопец Янка і яго дзяўчына Марыйка. Раптам з галін высунулася белая рука: «Ідзі, ідзі, Марыйка, да нас у карагод». І сілай паднялі дзяўчыну на дрэва. Тады раззлаваны Янка адным рыўком сцягнуў уніз цэлую зграю ведзьмаў і ведзьмароў.
  • На некаторых Лысых гарах у купальскую ноч танцуюць вакол агня не ведзьмы, а чэрці (прычым ляцяць туды на качэргах, лапатах, веніках ці ступах).
  • Унутры некаторых гор быццам былі схаваны заклятыя клады, залатыя карэты, на некаторых нібы калісьці стаяў храм, які аднойчы праваліўся пад зямлю.

Дзявочыя і Бабіны горы

[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі шмат узгоркаў з назвамі Дзявочая гара, Дзявіч-гара, Дзеўчына-гара, Паненская гара, Бабіна гара, Баб’я горка… З імі часта звязаны паданні.

  • У Дзявочай гары (ля в. Дуброва, Маладзечанскі раён) жыўцом закапалі дзяўчыну, па віне якой забілі адзін аднаго два хлопцы. Абодвух пахавалі побач. На магіле дзяўчыны вырасла бярозка, на магілах хлопцаў дубы.
  • Дзеўчына гара ля в. Малыя Гарадзяцічы (Любанскі раён). Казалі, нібы аднойчы ў вёску прыйшлі старцы, а разам з імі падарожнічала невядомая дзяўчына. Раптам яна памерла, і яе пахавалі на гары. Яшчэ, паводле ўспамінаў сялян, раней на вяршыні гары пакідалі кавалкі хлеба.
  • Паненская гара на ўскраіне Лагойска. Паданне кажа, нібы магутны князь загадаў дзяўчыне выйсці за яго замуж. Калі яна адмовілася, яе скінулі з гары, якую з таго часу і сталі зваць Паненскай.
Крыніца Сіні Калодзеж

Многія крыніцы лічыліся ў народзе лекавымі. Большасць з іх імела ў народзе свае назвы: Святая, Царкавішча, Тройцына, Кіпяток, Дзявічы Калодзеж, Равучы калодзеж, Мядзвежая крыніца, Студзянец, Княжы Калодзеж, Езус[62]. Яшчэ крыніца — як бы «дзверы» у іншасвет, у замагілле: у казцы «Аб ведзьме, якая сына жаніла» чэрці вылазяць з крыніцы. Многія крыніцы звязаны з жаночымі персанажамі.

  • Крыніца Сіні Калодзеж, паводле падання, утварылася так. Жыла дзяўчына Кацярына, і за яе паспрачаліся два хлопцы: Сцяпан і Марка. Марка выйграў спрэчку: кінуў вялізны камень далей, чым Сцяпан. Але Кацярына, якая ненавідзела Марка, ударылася аб зямлю і ператварылася ў крыніцу[63][64].
  • Паводле іншага падання пра Сіні Калодзеж, аднойчы ляснік Шэпіт пабачыў ля крыніцы русалку. Ён захацеў схаваць яе адзенне, а саму яе схапіць. Але русалка сказала: «А, Шэпіт, будзе ў твой род патопа». І знікла. А менш чым праз год дачка лясніка ўтапілася ў рацэ Сож.
  • Яшчэ ў адным паданні дачка князя закахалася ў хлопца з вёскі. Князь зрабіў так, каб хлопец знік без следу: ніхто яго больш не бачыў. Тады дзяўчына сышла з палаца і знікла, а праз час у ваколіцах знайшлі чароўную крыніцу, якая лекавала хваробы.
  • Крыніца ля в. Санюкі (Ельскі раён) утварылася са слёз дзяўчыны, якая заблукала ў лесе.

Некаторая крыніцы вядомыя як Пятнічныя, што адсылае да імя святой Параскевы Пятніцы, а праз яе — да язычніцкай багіні Мокашы.

Культ свяшчэнных валуноў з’явіўся яшчэ ў Каменным Веку і дайшоў да нашых дзён. Усяго ў Беларусі каля 300 сакральных валуноў[65].

Чортаў камень. Паводле легенды, калі чалавек прыносіў да яго манету (пятак), то чорт, які жыў пад камнем, за адну ноч шыў чалавеку адзенне[66].
  • Камні-краўцы. У даўніну быццам бы маглі шыць адзенне: чалавек клаў на яго манету, а раніцай забіраў гатовую вопратку. Часам адзенне шыў змей (цмок) ці чорт, які жыў унутры камня. Але аднойчы да такога камня прыходзіў ліхі чалавек і жартоўна казаў: «Пашый мне ні тое, ні сёе». Раніцай на камні ляжала невядомая вопратка, дзе і рукавы, і іншыя дэталі былі пераблытаны. І пасля гэтага камень страчваў чароўную якасць[67].
  • Камяні-следавікі. У Беларусі іх каля сотні. Невялічкія ямачкі на адных зрабіла прырода, на іншых — старажытныя людзі яшчэ ў Каменным і Бронзавым веку (хутчэй за ўсё каб збіраць дажджавую ваду, якая лічылася свяшчэннай). Славяне, якія прыйлі ў Беларусь, сталі лічыць гэтыя камяні святымі. Паводле паданняў, на адных сляды зрабілі дзяўчыны-багатыркі, а ямачкі на іншых камянях вядомыя як Божы След, След Дзевы Марыі, След Іісуса Хрыста, След Святога Мікалая, а часам — Чортаў След, Чортава Ступень[62].
  • Чортавы камяні. У Беларусі іх каля 30. Ляжаць або ў балотах і глухіх месцах, або пры дарогах. Сустракаюцца паданні, нібы Чорт хацеў заваліць дзверы царквы камнем, але, спужаўшыся крыку пеўня, кінуў валун у яго цяперашнім месцы. На многіх з камянёў ёсць сляды. У паданні (в. Вялец, Глыбоцкі раён) чорт нібы танцаваў на камні, і там засталіся сляды.
  • Божыя (святыя) камяні. Іх каля 10.
  • Акамянелыя людзі (каля 20). Камень у Лельчыцкім раёне — дзяўчына, што скамянела, калі яе пракляла маці. Князь-камень каля Бярозаўшчыны — скамянелы злы князь, якога пракляў народ. Шматлікія валуны лічацца сялянамі, якія аралі зямлю на валах у Вялікдзень, за што разам з валамі і ператварыліся ў камні.
  • Акамянелыя жывёлы (каля 10).
  • Валуны-гойбіты, якія лекавалі хваробы (каля 20).

І іншыя.

  1. Родныя вобразы. Вялес(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2018. Праверана 23 красавіка 2018.
  2. ’’Пракопій Кесарыйскі. Вайна з готамі. Кніга VII (кніга III Вайны з готамі)
  3. Родныя вобразы. Пярун(недаступная спасылка)
  4. Рэцэнзія на кнігу «Язычніцтва старажытных беларусаў»
  5. Иванов, Топоров 1983.
  6. Родныя вобразы. Мокаш(недаступная спасылка)
  7. а б в г Замовы / Уклад., сістэм. тэкстаў, уступ. арт. і камент.3-26Г А. Барташэвіч; Рэдкал.: А. С. Фядосік (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Навука і тэхніка,1992.—597
  8. Містэрыя крыві і глебы. Доля (тры Долі)
  9. а б Зімовыя песні. Рэд. М.Я. Грынблат. Мінск: Навука і тэхніка, 1975. 736 с. (БНТ)
  10. Аляксандр Васільчук. Матыў нябеснай сям’і ў беларускім фальклоры
  11. а б в Веснавыя песні / Уклад. Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей, В. І. Ялатаў. Мн., 1979.
  12. Родныя вобразы. Спарыш.
  13. Гульня "Яшчар"
  14. Максім Знак. Міфы, міфалогія і міфолагі. Архівавана 24 чэрвеня 2016.
  15. Міфалогія беларусаў: энцыкладпедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл. С. 560.
  16. Гурскі А. І. Пазаабрадавая паэзія / А. І. Гурскі, Г. А. Пятроўская, Л. М. Салавей; навук. рэд. А. С. Фядосік. Мінск: Беларус. навука, 2002. 564 с. (Беларус. фальклор: жанры, віды, паэтыка; Кн.3)
  17. Сотворение мира в финно-угорской мифологии
  18. Беларуская культурная традыцыя
  19. КОСМОГОНИЧЕСКИЕ СЮЖЕТЫ «НЫРЯЛЬЩИК ЗА ЗЕМЛЕЙ» И «ВЫХОД ЛЮДЕЙ ИЗ ЗЕМЛИ»
  20. Лобач В. А. Волаты ­и асілкі в легендах и преданиях Витебщины // Живая старина, № 3, 2014, М. Центр культурных стратегий и проектного управления — с. 24-28
  21. Балады. У 2-х кнігах, кн. 1 / Уклад., сістэматызацыя, уступ, артыкул і камент. Л.М. Салавей; Уступ,артыкул, уклад, і сістэматызацыя напеваў Т.А. Дубковай; Рэд. К.П. Кабашнікаў, В.І. Ялатаў. — Мн.: «Навука і тэхніка», 1977. — 784 с. (АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Беларус. нар. творчасць). —49,0 др. арк.
  22. Мадлевская Е. Л. Русская мифология. Энциклопедия. — СПб.: Мидгард, 2005. — 778 с.
  23. Сяргей Санько. Дуалістычныя касмагоніі і беларускія рэфлексы індаеўрапейскай блізнячай міфалогіі // Druvis, № 3, 2008
  24. Березкин Ю. Е. Собака и лошадь: к реконструкции древней мифологии евразийских степей // Зографский сборник, вып. 3. СПб.: МАЭ РАН, 2013. С. 5-37.
  25. а б в г Зямля стаіць пасярод свету… Беларускія народныя прыкметы і павер’і / уклад., прадм., пераклад, бібл. У. Васілевіча. — Кн. 1. — Мінск: Беларусь, 2010. — 574 с.
  26. Міфалогія беларусаў: энцыкладпедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.
  27. Зімовыя песні. – Мн., БНТ, 1972.
  28. Лясун(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  29. Пушчавік Архівавана 29 кастрычніка 2019. // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  30. Гаёвы Дзед(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  31. Гаёўкі Архівавана 11 сакавіка 2022. // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  32. Зазоўка(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  33. Вужалкі(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  34. Балотнік(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  35. Багнік(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  36. Аржавень(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  37. Лазавік(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  38. Родныя вобразы. Русалкі.
  39. Вадзянік(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  40. Хлеўнік(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  41. Пуннік(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  42. Хут(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  43. Ёўнік(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  44. Раёк(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  45. Белая Баба (Смерць)(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  46. Начніца(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  47. Падвей(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  48. slounik.org: Паветрыкі
  49. Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак / рэд. Г. П. Пашкоў; маст. В. П. Славук — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2008
  50. Васілевіч, У. Зямная дарога ў вырай: беларускія народныя прыкметы і павер’і / У. Васілевіч / уклад., прадм., перакл. у паказ. У. Васілевіча. — Кніга 3. — Мінск: Беларусь, 2010. — 717 с.
  51. Мясцовы фальклор Архівавана 1 чэрвеня 2018. // Сайта "Край Магілёўскі. Культура. Мастацтва. Літаратура"
  52. Шлюбскі А. Л. Матар’ялы да вывучэньня фольклёру і мовы Віцебшчыны. Ч.11. Менск: Выданьне інстытуту беларускае культуры у Менску, 1928.
  53. Папараць-кветка(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  54. slounik.org: Цмок
  55. Гілевіч, 1974, с. 68. Зап. Н. Лабуда ў в. Бакуны Пружанскага р. ад Пстыга.
  56. Кухаронак, Т.І. Маскі ў каляднай абраднасці беларусаў / Т.І. Кухаронак – Мінск: Ураджай, 2001.
  57. Дуб Архівавана 18 красавіка 2019. // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  58. Елка(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  59. Хвоя(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  60. Явар(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  61. Яблыня(недаступная спасылка) // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»
  62. а б в Дучыц Л., Клімковіч І. Сакральная геаграфія Беларусі. Мінск: Літ. і маст., 2011. — 384 с.
  63. Рассказы о воде: Белорусские крыницы. — Мн.: Наука и техника, 1981. — 119 с.:ил.
  64. Pawet: Волаты, асілкі, багатыры
  65. Культавыя камяні Беларусі Архівавана 23 верасня 2017.
  66. Помнікі прыроды і Ахоўваемыя тэрыторыі(недаступная спасылка)
  67. Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / складальнік А. І. Гурскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990, с 223—224
  • Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — 592 с.: іл. — 3 000 экз. — ISBN 985-01-0473-2.
    • Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, І. Клімковіч. — Мінск: Беларусь, 2006. — 599 с.
    • Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.
  • Веснавыя песні / Уклад. Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей, В. І. Ялатаў. Мн., 1979.
  • Васілевіч У. Зямная дарога ў Вырай. Беларускія народныя прыкметы і павер’і. — Мінск : Беларусь, 2010.- 717 с. : іл.
  • Вуглік, І. Р. Міфалогія беларусаў : навучальна-метадычны дапаможнік / І. Р. Вуглік. — Мінск : Сучасныя веды, 2005. — 151 с.
  • Иванов В. В., Топоров В. Н. К реконструкции Мокоши как женского персонажа в славянской версии основного мифа // Балто-славянские исследования. 1982 (руск.). — М.: Индрик, 1983. — С. 175—187. Архівавана 6 верасня 2013 года.
  • Казакова, І. В. Беларускі фальклор: вучэбны дапаможнік/ І. В. Казакова. — Мінск: выдав. Цэнтр БДУ, 2007. — С.10-25
  • Кацар М. С. Беларускі арнамент. Ткацтва, вышыука / пер. з рус. мовы, літ. апрац. і навук. рэд. Я. М. Сахута. — 2-е выд. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 223 с.: іл.
  • Крук Я. Сімволіка беларускай народнай культуры. Мінск : Беларусь, 2011. — 430 с: іл.
  • Малашук І. М. Сонца ў эпічных жанрах вуснапаэтычнай творчасці / І. М. Малашук // Гістарычны альманах. — 2002. — № 8
  • Малашук, І. М. Архетып сонца ў беларускім фальклоры / І. М. Малашук — Мінск: Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі, 2003, — С.10-14
  • Міфы Бацькаўшчыны: Літаратурна-мастацкае выданне / Укладальнік: Уладзімір Васілевіч. — Мн: БелЭн, 1994. ISBN 5-85700-162-5.
  • Новак В. С. Міфалагічныя ўяўленні беларусаў / пад рэдакцыяй В. С. Новак — Мн.: «Право и экономика», 2010
  • Пашкоў, Г. П. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя. Т. 2 /Г. П. Пашкоў. — Мінск: БелЭн, 2006. — 832 с
  • Стаіць зямля пасярод свету… Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн.1. Укладальнік У.Васілевіч. Мн., 1996.